logo

МедиаГОСТИНАЯ

МедиаОКНА

“Гродзенская праўда”

29.05.2018

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурса сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі. Сярод пераможцаў прадстаўнікі Гродзеншчыны

  Падчас конкурсу, арганізаванага Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, журы выбіралі лепшых у асвятленні пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

 

  Рэспубліканскі конкурс сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі праводзіцца ў мэтах павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўнай палітыкі ў сферы міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, папулярызацыі шматвекавых традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці ў Беларусі, прапаганды каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь.

 

  Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

  У конкурсе прымаюць удзел прафесійныя журналісты, пазаштатныя аўтары, рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы.

  Для разгляду на конкурс прымаліся матэрыялы, якія выйшлі ў сродках масавай інфармацыі за перыяд з 1 мая папярэдняга па 20 красавіка наступнага года.

  Штогод конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: "Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы", "Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ". Удзельнікі конкурсу па намінацыі "Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы" прадстаўляюць апублікаваныя матэрыялы, а ўдзельнікі конкурсу па намінацыі "Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ" – аўдыё-, відэазапісы праграм па вышэйазначанай тэматыцы.

 

  У НАМIНАЦЫI “ДРУКАВАНЫЯ СМI I IНФАРМАЦЫЙНЫЯ АГЕНЦТВЫ” УЗНАГОРОДЖАНЫ: 

Дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь I ступенi i першай прэмiяй у памеры 20 базавых велiчынь Дзяржаўную ўстанову “Рэдакцыя рэгіянальнай газеты “Перспектива” (г.Гродна); 

Дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь  II ступенi i другой прэмiяй у памеры 14 базавых велiчынь Установу “Рэдакцыя газеты “Свіслацкая газета” (Гродзенская вобласць); 

Дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь  III ступенi i трэцяй прэмiяй у памеры 8 базавых велічынь Дзяржаўную установу  “Рэдакцыя “Лідская газета” (Гродзенская вобласць). 

 

  У НАМIНАЦЫІ “ТЭЛЕВIЗIЙНЫЯ I РАДЫЁВЯШЧАЛЬНЫЯ СМІ” УЗНАГАРОДЖАНЫ:

Дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь II ступенi i другой прэмiяй у памеры 14 базавых велiчынь КУП “Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс”. 

 

  ДЫПЛОМАМ УПАЎНАВАЖАНАГА ПА СПРАВАХ РЭЛIГIЙ I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ З УРУЧЭННЕМ СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗА АДЗНАЧАНЫ:

Установа “Рэдакцыя газеты “Бераставіцкая газета” (Гродзенская вобласць); 

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс”; 

Установа “Рэдакцыя газеты “Полымя” (г.п.Карэлічы, Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях”, друкаваныя матэрыялы (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях”, радыёматэрыялы (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Установа “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях”, тэлематэрыялы (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда” (Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца” (Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя Зэльвенскай раённай газеты “Праца” и праграмы радыёвяшчання” (Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Воранаўская газета” і праграмы радыёвяшчання “Воранаўскі веснік” (Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” (Гродзенская вобласць); 
Камунальнае інфармацыйна-рэкламнае ўнітарнае прадпрыемства “Лідскае тэлерадыёаб’яднанне” (Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Перамога” (г.Дзятлава, Гродзенская вобласць); 

КУП “Рэдакцыя газеты “Новае жыццё” (г.Навагрудак, Гродзенская вобласць); 

Установа “Рэдакцыя газеты “Наш час” (г.Ваўкавыск, Гродзенская вобласць).