logo

МедиаЛЕСТНИЦА

История

Gazeta Grodzieńska

Gazeta Grodzieńska”. Выдавалася ў Гродне ў 1776 – 1783 гг. 

Культурна-асветніцкае пачынанне Антонія Тызенгаўза (1733 – 1785).

Мова выдання: польская.

Наклад: да 300 экземпляраў.

Мэта: “узняць разумовы ўзровень шляхты, уздзейнічаць на яе ў радыкальным напрамку”.

Перыядычнасць: раз на тыдзень (у чацвер), фармат 20х15 см, аб’ём – дзве паласы.

Рэдактар – гродзенскі паштмайстар А.Сабалеўскі.

Палітычна-эканамічны заняпад у развіцці горада Гродна. Падтрымка ідэі рэформаў з боку караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Кар’ерны рост Антонія Тызенгаўза: у 1765 г. ён займае пасаду надворнага падскарбія ВКЛ, кіраўніка гродзенскіх эканомій.

Крэдытнае фінансаванне “Вялікага мануфактурнага плану”.

Змены ў сферы культуры: адкрыццё школ, медычнай акадэміі, тэатру.

Неабходнасць інфармацыйнага суправаджэння рэформаў.

Адкрыццё гродзенскай друкарні, пабудова літаралітні і папяровай мануфактуры.

  “Перадавыя артыкулы”: паседжанні сейма РП, праца ў Гродне скарбовай камісіі, урадавыя аб’явы, выбары дэпутатаў у Галоўны Трыбунал ВКЛ, прыдворная хроніка, жыццё караля і каралеўскай сям’і, дзеннік знаходжання Кацярыны ІІ у Полацку, указ Кацярыны ІІ аб далучаных губерніях і пад.

  Замежная палітычная інфармацыя: вайна за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы, канфлікты паміж Аўстрыяй і Прусіяй, расійска-аўстрыйскія і расійска-турэцкія адносіны, размеркаванне ў Польшчы расійскай арміі, падзеі, якія закраналі інтарэсы Рэчы Паспалітай, Расіі, Аўстрыі і Прусіі.

  Цікавыя падзеі і здарэнні: выпечка хлеба з бульбянай мукі (Версаль), канструяванне экіпажа, які ніколі не зможа перавярнуцца (Францыя), стварэнне дома для прышчэпак супраць воспы (Іркуцк), вызвяржэнне Везувія (Неапаль), зацьменне Месяца (Коўна) і пад.

  Мясцовыя гродзенскія навіны: канцэрт і ілюмінацыя ў горадзе 17 студзеня 1779 г. у гонар каралеўскай сям’і, святкаванне імянін Антонія Тызенгаўза ў фальварку Кульбакі недалека ад Гродна, публічныя экзамены ў гродзенскай ваяводскай школе і інш.

  “Данясенні з Гродна”: аб’явы аб згубленых рэчах (чорны кітайскі плашч, згублены на балі ў Новым замку, залаты гадзіннік з залатым ланцужком і янтарнай пячаткай, мех з дзярэчынскай поштай), крадзяжах, збеглых сялянах і слугах (указваліся прыкметы людзей, апісвалася іх вопратка) і рэклама, як правіла, прадукцыі Гродзенскай друкарні (кнігі, “Гаспадарчы каляндар”, справаздачы і рапарты з сеймаў) і, зрэдку, рэчаў (паўкрытая каляска, агароднае насенне).

1775 – пачатак 1776. Заснаванне рукапіснага перыёдыка – перапісванне інфармацыі з выдання “Gazeta Wаrszawska”.

Май – чэрвень 1776. Выданне перыёдыка “Gazeta Grodzieńska partykularna” («Мясцовая гродзенская газета»).

Ліпень 1776. Крытычныя заўвагі караля РП. Цэнзура. Змена назвы – выданне газеты «Wiadomości partykularne warszawskie» («Мясцовыя варшаўскія паведамленні»).

Восень 1776 – вясна 1777. Распрацоўка механізму выдання і правілаў цэнзуравання штотыднёвіка з ранейшай назвай “Gazeta Grodzieńska”.

Фотогалерея